Газета Rzeczpospolita паведамляе пра тое, што польская Служба вайсковай контрразведкі пры падтрымцы Вайсковай жандармерыі затрымала грамадзяніна Беларусі і грамадзяніна Расіі, якія на тэрыторыі Польшчы займаліся шпіёнскай дзейнасцю.
Суд прыняў рашэнне арыштаваць іншаземцаў на тры месяцы.
Паводле польскіх вайсковых контрразведчыкаў, беларус і расіянін займаліся шпіёнскай дзейнасцю супраць Польшчы на карысць расійскай вайсковай разведкі. Мужчыны цікавіліся функцыянаваннем Узброеных сіл Польшчы, у тым ліку прысутнасцю вайсковых падраздзяленняў на польска-беларускай мяжы.
Следства вядзецца Варшаўскай акруговай пракуратурай.
вс